РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

26.04.2024

информационный час

«Пока Чернобыль глядит в наши души…»

26 апреля в Юшевичской сельской библиотеке прошел информационный час «Пока Чернобыль глядит в наши души…».

Целью данного мероприятия было рассказать о чернобыльской трагедии, поспособствовать формированию   гражданской ответственности и патриотизму.

Участники мероприятия вспомнили тех, кто принимал участие в ликвидации последствий катастрофы: их было 28 пожарников Чернобыля, которые приняли в ночь с 25 на 26 апреля 1986 г.

В ходе беседы юные гости узнали, что есть икона «Чернобыльский Спас», которая была освящена в 2004 году в Киево-Печерской Лавре.

Затем ребята познакомились с роликом «Чернобыль. Новости 2024». Самым удивительным для гостей стало то, что ЧАЭС до сих пор считают «условно действующей» станцией.

В завершение библиотекарь Юшевичской сельской библиотеки прочитала несколько стихотворений о чернобыльской трагедии.

 

Юшевичская сельская библиотека им. И.Гурбана

26.04.2024

диалоговая площадка с ликвидатором ЧАЭС

 «Чернобыльская катастрофа: память и боль»

26 апреля в Несвижской центральной районной библиотеке состоялась диалоговая площадка с ликвидатором аварии на ЧАЭС «Чернобыльская катастрофа: память и боль».

Гостем мероприятия стал Журавский Виктор Иванович. Выступая перед учащимися, Виктор Иванович отметил: «Ликвидаторы чернобыльской аварии – это люди, которые ценой собственных жизней встали на защиту своей страны. Они проявили мужество не на войне, а в мирной жизни. Важно, чтобы подрастающее поколение помнило об их подвиге».

Отвечая на вопросы, Виктор Иванович рассказал о работе над устранением последствий аварии, о своих ощущениях и переживаниях от увиденного на станции. Ребята были поражены масштабами этой ужасной трагедии. Они восхитились подвигом ликвидаторов аварии и сделали для себя вывод, что очень важно помнить о прошлом, учиться на допущенных ошибках и не дать повториться где-нибудь на Земле второму Чернобылю.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

26.04.2024

літаратурнае дасье

«Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну»

 

26 красавіка ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Прануза прайшло літаратурнае дасье «Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну» прысвечанае памяці беларускага паэта, ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Кузьміча Пранузы. Яно ладзілася ў чытальнай зале бібліятэкі для вучняў 8-ых класаў ДУА «СШ № 1 г. Нясвіжа».

У пачатку вядучая мерапрыемства – бібліятэкар юнацкага абанемента А.А. Башко звярнула ўвагу на асобу Паўлюка Пранузы і нагадала, што ў 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя нашага славутага земляка.

Што тычыцца ваеннага перыяду ў творчасці Паўла Кузьміча, то ў 1941 годзе ён толькі скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута... Служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускім франтах. На Бранскім фронце ў 1941-м нядаўні студэнт напісаў лаканічны і пранізлівы верш. Вечная гісторыя трагічнага кахання, якое перапыніла вайна.

Чакалі вусны,

Зоры, песні...

Вяселле б справіць нам...

Але цяжкі снарад—

Вайны прадвеснік—

Не затрымаўся ў ствале...

                                         Бранскі фронт, 1941 г.

Вельмі эмацыянальна прагучаў гэты верш у выкананні вучаніцы 8 класа.

Далей вядучая зазначыла, што вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Кузьмы Чорнага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава і іншых класікаў беларускай літаратуры. Убачанае і перажытае імі адгукаецца ўнутраным балючым водгукам у несмяротных творах. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя, на слайдах якой прадстаўлены ваенны перыяд у творчасці вышэй названых пісьменнікаў. А кніжная выстава «Нельга забыць» прадстаўлена творамі В.Быкава, Р.Барадуліна, І.Шамякіна, Я.Брыля, К.Чорнага, П.Панчанкі, П.Глебкі адпаведнай тэматыкі. Бібліятэкар зрабіла аналіз кожнага твора, параіла іх для прачытання.

Падчас мерапрыемства вучні паглядзелі відэакліпы «О той весне», «Беларусь помнит», паслухалі вершы: «Пасылка» П.Глебкі, «Герой» П.Панчанкі у выкананні аматараў слова.

На заключным этапе мерапрыемства Анастасія Алегаўна правяла бліц-апытанне «Што для вас значыць Дзень Перамогі?».

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

26.04.2024

час игры  

«Я- учитель. Играем в школу»

26 апреля в Сновской сельской библиотеке прошел час игры «Я -учитель. Играем в школу».

Каждый участник мероприятия смог примерить на себя роль учителя, и ученика, получив новые знания и навыки. Ребята учили друг друга решать примеры и задачи, читали классику, а также пели и занимались физкультурой.

Учебный день в школе мечты выдался насыщенный, интересный и полный открытий, юные гости остались в восторге!

 

Сновская сельская библиотека


25.04.2024

мастер-класс по оформлению пасхальных сувениров

«Пасхальный сувенир»

25 апреля накануне светлого праздника Воскресения Христова, Славковская сельская библиотека совместно с Славковским сельским клубом, работниками Районного центра народного творчества организовали для детей и подростков мастер-класс по оформлению пасхальных яиц и изготовлению пасхальных украшений под названием «Пасхальный сувенир».

Библиотекарь, Оксана Леонидовна, рассказала ребятам о истории возникновения праздника, символах, народных традициях празднования Пасхи.

Ребята с большим интересом приняли участие в мастер-классе, который провели сотрудники РЦНТ - Любовь Алексеевна Дрик и Диана Дмитриевна Мацкевич.

Каждый участник мероприятия получил массу удовольствия от творческого процесса, новые знания и умения.

 

Славковская сельская библиотека

25.04.2024

“І вершам гаварыў заўсёды я…”

VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы

“Голасам свайго пакалення…”

 

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Пранузы прайшоў VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы  “Голасам свайго пакалення…”, прысвечаны беларускаму паэту, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Раённы фестываль паэзіі сёлета ладзіцца ўжо ў восьмы раз і ўяўляе сабой шэраг сацыякультурных мерапрыемстваў. Штуршком для такой  добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці  нашай бібліятэкі – у 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Паўлюка Пранузы. Таму што шматгранная дзейнасць Паўла Кузьміча на карысць Беларусі, беларускага народа, роднай мовы, нацыянальнай культуры ўзвысіла не толькі нясвіжчыну, дзе ён жыў і працаваў, але і ўсю беларускую зямлю.

Падрыхтоўка да значнай падзеі пачалася яшчэ задоўга да правядзення асноўных мерапрыемстваў.

У фае 1-га паверха біліятэкі экспанавана нфармацыйна-кніжная выстава -инсталяцыя  “Голасам свайго пакалення”. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія сам Прануза падараваў бібліятэцы: рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы. Таксама мы ўдзячны Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею за прадастаўленыя  прадметы, якія прысвечаны жыццю і творчасці Паўла Кузьміча.

На працягу красавіка для наведвальнікаў бібліятэкі супрацоўнікі праводзілі гутаркі ля выставы “Каб кожны Пранузу пачуў…”, падчас якіх знаёмілі са складаным жыццёвым лёсам і багатай творчай спадчынай паэта-земляка.

Больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіяй знакамітага чалавека, даведацца пра яго, як пра паэта, перакладчыка, ветэрана, педагога, грамадскага дзеяча можна было, наведаўшы музей Паўла Пранузы. У гэтым годзе ён папоўніўся рукапіснымі тэкстамі, фатаграфіямі, відэаматэрыяламі, газетамі, аўдыёзапісамі, якія падаравала нашай бібліятэцы сябар паэта – Валянціна Іванаўна Коцікава.

Падчас адкрыцця фестывалю выступілі дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы А.У.Рыжыкава, дырэктар Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі А.В.Паршакова. У зале прысутнічалі і калегі Паўла Кузьміча па пяры, паэткі, члены Саюза  пісьменнікаў Беларусі Л.А. Яськова, Л.У. Круглік, Т. К. Цвірко, І.А.Карнаухава і наша зямлячка З.М.Кулік (Капуста). Упершыню на нашым фестывалі член Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. А.Яськова, якая падчас свайго выступлення падзялілася ўспамінамі пра в. Вылева, у якой нарадзіўся Павел Кузьміч, а таксама прачытала

вершы. Пастаянным удзельнікам усіх фестываляў з’яўляецца З.М.Кулік (Капуста). Яна павітала ўсіх прыхільнікаў паэзіі і пажадала фестывалю, які па яе словах, з’яўляецца неад’емнай часткай літаратурнага жыцця не толькі Нясвіжчыны, але і ўсёй Беларусі, далейшага росквіту. Частым госцем і ўдзельнікам нашых бібліятэчных мерапрыемстваў з’яўляецца паэтка, член Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У. Круглік. Яна прачытала свой верш-прысвячэнне нашаму славутаму земляку. Гэты твор абавязкова папоўніць фонд музея Паўлюка Пранузы.

Пры жыцці Павел Кузьміч цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Ён перадаў частку сваіх рукапісаў, фотаздымкаў, кніг у фонд гэтай установы. У святочны дзень разам з намі былі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцова і вучоны сакратар Н.В. Калядчык. 

Усе госці фестывалю атрымалі невялікія падарункі на памяць.

Ганаровым госцем у зале прысутнічала  дачка Паўла Кузьміча Пранузы - Алена Паўлаўна Лявіцкая. Зал вітаў яе апладысментамі, а вядучая ад імя ўсіх удзельнікаў фестывалю і прыхільнікаў паэзіі Паўла Кузьміча пажадала ёй поспехаў ва ўсіх справах, пазітыўнага настрою і ніколі не мець падставы для суму.

Вельмі вялікае ўражанне на ўсіх зрабіла тэатральная пастаноўка “Аб чым нам кажа аўтар”, якую прадставіў ўвазе прысутных ўзорны дзіцячы тэатральны калектыў “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп. У іх выкананні прагучалі вершы нашага славутага земляка.

У 2003 годзе  выйшла кніга Паўлюка Пранузы “Акуніся ты ў крыніцу”. У афармленні кнігі выкарыстаны малюнкі пераможцаў конкурсу “Я верш малюю” па вершах Паўлюка Пранузы. Кожны год у рамках нашага фестывалю мы таксама праводзім конкурс ілюстрацый да вершаў паэта. У 2021 годзе з друку выйшла кніга “Фантазія алоўка і слова“, у якой змешчаны лепшыя малюнкі. У гэтым годзе мы пашырылі межы гэтага традыцыйнага конкурсу – прапанавалі стварыць яшчэ і  дыдактычныя гульні па творчасці паэта.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел  16  работ.  Кампетэнтнае журы выбрала з іх лепшыя работы і на ўрачыстым адкрыцці фестывалю пераможцы  конкурсу творчых работ да вершаў Паўлюка Пранузы “Подых натхнення” былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Пераможцамі сталі: Балацяны Яўген, наведвальнік аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў”, ілюстрацыя “Красавік ідзе з пралескамі”,  Сарокіна Марыя, навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, ілюстрацыя  “Сонейка”, Кунаш Дар’я, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№4 г.Нясвіжа” за распрацоўку і выраб дыдактычнага матэрыялу –пазлаў -  да верша “Я вясну малюю”,Сташэўская Мілана, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№3 г.Нясвіжа”, ілюстрацыя “Я вясну малюю” і Кухарчык Данііл, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”, ілюстрацыя “Радзіма”. А ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і сімвалічныя падарункі – нататнікі.

Аматары паэзіі прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе юных чытальнікаў “Чытаючы Паўлюка Пранузу”.  У конкурсе прынялі ўдзел 20 чалавек, вучні школ горада і раёна. Кампетэнтнае журы ў складзе супрацоўнікаў  установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцовай і Н.В.  Калядчык, паэткі і празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.К.Цвірко вызначылі пераможцаў у чатырох узроставых катэгорыях.  Імі сталі – Сіманаў Данііл (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Курыльчык Ульяна (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Папко Ульяна (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Сысун Аліна (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Паграбіцкі Данііл (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Шах Карына (2 месца) ДУА “Сейлавіцкая сярэдняя школа”, Новік Максім (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Плакса Ксенія (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Лаўрыенка Аляксандра (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Урыцкая Марыя (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Тароцька Алеся (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Шыбко Паліна (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”. Усе удзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры  і граматы. А дзяўчатам-пераможцам Тароцька А. і Шыбко П.  А.А. Кузняцова падаравала  імянныя запрашэнні на бясплатнае наведванне ўсіх філіялаў музея.

Дзякуючы штогадоваму мерапрыемству пад назвай “Шанс для нявыдадзеных кніг”, якое праходзіць у рамках фестывалю імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, у нясвіжскіх аўтараў  з’явіўся шанс прадставіць на суд журы і  іх будучых чытачоў свае нявыдадзеныя кнігі.

Мерапрыемстыва праходзіла у фармаце конкурса, у якім прынялі ўдзел аўтары, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” .

Старшынёй журы стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы,  Саюза музычных дзеячаў Беларусі І.А. Карнаухава.  Дарэчы,  дзейнасць Ірыны Аляксандраўны ў многім сугучная  дзейнасці самога Паўлюка Пранузы.  Дзякуючы ёй Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў у сваё кола 29 узрошчаных гэтай цудоўнай паэткай і пісьменніцай аўтараў.  У склад журы ўвайшлі таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. У. Круглік і рэдактар аддзела бібліятэчнагамаркетынгу  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Г. М. Зянюк. 

Рэаліці-шоу “Шанс для нявыдадзеных кніг” аб’яднала як маладых паэтаў, так і паэтаў са стажам. У іх выкананні гучалі асабістыя вершы і апавяданні, Б.М.Вятлугін  - аўтар музыкі на ўласныя вершы і творы іншых аўтараў - выканаў песню Мікалая Марына “Славянская жемчужина”. 

 З 2006 года пры Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы дзейнічае раённае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Валошкі”. Многія яго ўдзельнікі ўжо маюць уласныя кнігі, а хтосьці яшчэ толькі на  шляху да гэтай падзеі. Як, напрыклад, паэтка А.Р.Шаблоўская. Падчас конкурсу яна прэзентавала сваю будучую кнігу “Берегите любовь”.

Госцем рэаліці-шоу стаў пісьменнік У.Д. Бруй. У фондзе нашай бібліятэкі шмат кніг гэтага аўтара, якія ніколі не застойваюцца на паліцах.

Пераможцам рэаліці-шоу «Шанс для нявыдадзеных кніг» стала А.Р.Шаблоўская. Яна  была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.За ўдзел у імпрэзе М.І. Падамацька, Б.М. Вятлугін і А.С. Яцук атрымалі падарункі і дыпломы.

У рамках фестывалю адбыліся і творчыя сустрэчы. Падчас паэтычнай гадзіны “Нашей жизни основа” навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Я.Коласа мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю зямлячкі Паўлюка Пранузы – паэткай Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам дзевяці паэтычных зборнікаў, нашым госцем з маляўнічага гарадка Добруша Л.А.Яськовай. Людміла Аляксандраўна пазнаёміла са сваімі творамі, змешчанымі ў яе паэтычных зборніках як для дарослых, так і для малодшага пакалення. Многія вершы Людмілы Аляксандраўны пакладзены на музыку. І атрымаліся цудоўныя песні. У сваім выступленні паэтка распавяла пра тое, як нараджаліся яе песні, хто іх выконвае. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць некаторыя з іх-песні “Дождж”, “Сябрам”, раманс “Мне так патрэбна твая любоў” і інш.

Напрыканцы сустрэчы Людміла Аляксандраўна пакінула прысутным пажаданні і зборнік сваіх вершаў.

“Мелодыя душы” -  так называлася творчая сустрэча з Таццянай Цвірко, паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якую мы запрасілі юных прыхільнікаў паэзіі.

Паэзія Таццяны Канстанцінаўны вельмі шчырая, душэўная,  у вершах шмат меладычнасці. Здаецца, разам з аўтарам ты  углядаешся ў родныя краявіды, у кожную кветку і расінку, у жыццё. Галоўныя героі твораў – нашы сучаснікі. Усе яны шукаюць сваё шчасце, а знайсці яго заўсёды няпроста ў гэтым складаным і такім непрадказальным жыцці. Творы выклікаюць на роздум аб жыцці, аб месцы чалавека ў ім. Таццяна Канстанцінаўна рассказала аб сабе і сваёй творчасці, сваёй сямьі і сваёй малой радзіме. Разам з вучнямі чыталі вершы,  слухалі спявалі песні, размаўлялі. Сустрэча з аўтарам вызвала шмат станоўчых эмоцый і цікавасці да кніг і паэзіі.

Творам ”Размова з вершамі” нашага знакамітага земляка Паўла Кузьміча Пранузы супрацоўнікі бібліятэкі А.А. Башко і В.В.Шчарбакова  распачалі размову аб паэзіі падчас літаратурнага дасье “Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну” з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У.Круглік і І.А. Карнаухавай. Мерапрыемства прысвечана сумнай і светлай даце -80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - якую мы будзем адзначаць у гэтым годзе.

 Чатыры ваенныя гады  Павел Кузьміч разам з  салдатамі-аднагодкамі мераў крокамі, стратамі, непамернымі цяжкасцямі, а яшчэ — вершамі, якія пісаў пад свістам куль у акопах і зямлянках.                                   

Перамогу наш зямляк сустрэў у Берліне. Тут жа, ля павержанага рэйхстага, напісаў верш “Не экскурсантам, а салдатам”, які, па словах пісьменніка і літаратурнага крытыка Алеся Марціновіча, “можна паставіць эпіграфам да творчасці паэта”.  

 Паэты -франтавікі Анатоль Астрэйка, Пётр Глебка, Пімен Панчанка, Паўлюк Прануза, Янка Брыль, Кузьма Чорны, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў  сталі голасам свайго пакалення. Гэтую эстафету перанялі нашы сучаснікі. Са сваімі вершамі ваеннай тэматыкі пазнаёмілі гасцей бібліятэкі, навучэнцаў Нясвіжскай гімназіі,  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі — наша зямлячка Л.У. Круглік і І. А. Карнаухава. Гэта даўнія сябры нашай бібліятэкі, не аднойчы тут гучалі іх творы.  Падчас сустрэчы ў рамках фестывалю нашы госці  прадоўжылі размову вершамі, распачатую яшчэ ў 1941 годзе нашым знакамітым земляком Паўлам Кузьмічом Пранузам, іншымі паэтамі і пісьменнікамі, летапісцамі падзей ваеннага ліхалецця.

     Паэткі прачыталі вершы, якія нарадзіліся ад уражанняў размоў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя сваім бацькам, якія таксама абаранялі Радзіму ў гады вайны. А юным гасцям бібліятэкі яе супрацоўнікі параілі чытаць добрыя кнігі, прыходзіць на сустрэчы, дзе гучыць паэтычнае слова з вуснаў саміх аўтараў і абавязкова быць шчаслівымі.

Калі была пастаўлена апошняя кропка, удзельнікі фестывалю не спяшаліся разысціся:штосьці паміж сабой абмяркоўвалі, дзяліліся ўражаннямі.Здавалася, што ўсё кругом было запоўнена паэзіяй. І гэта добра. Гэта дань, якую мы аддаём нашаму земляку Паўлюку Пранузе, бо ў свой час ён не толькі сам тварыў, але і дапамагаў маладому пакаленню Нясвіжчыны знайсці сваё месца ў свеце паэзіі.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

23.04.2024

районная научно-практическая конференция

«Шаг в будущее»

Ежегодно Управление по образованию, спорту и туризму Несвижского райисполкома с целью развития исследовательских навыков учащихся проводит научно-практическую конференцию «Шаг в будущее».

Одна из читательниц Юшевичской сельской библиотеки заинтересовалась творчеством нашего земляка Ивана Гурбана. Так возникла идея написания исследовательской работы.

В библиотеке накоплено большое количество материала о поэте, его жизни и творчестве, это и послужило триггером к написанию работы «Вобразная палітра паэзіі для дзяцей І. ГУРБАНА».

Под руководством учителя белорусского языка и литературы Лесницкой Татьяны Ивановны учащийся 5-го класса Мышалов Глеб представил работу и был удостоен Диплома III степени.

Юшевичская сельская библиотека им. И.Гурбана


23.04.2024

раённы семінар

«Дамо імя продкам»

 

23 красавіка на базе Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі прайшоў раённы семінар «Дамо імя продкам». Мерапрыемства наведалі бібліятэкары Нясвіжскага раёна, а таксама ганаровыя госці: пракурор Нясвіжскага раёна Віталь Іванавіч Галубовіч, былы старшыня Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта Леанід Пятровіч Качановіч, настаяцель парафіі святога Юзафа ксёндз Аляксандр, мясцовая жыхарка і паэтэсса Людміла Тадэвушаўна Трэццякова – Браноўская. Сярод прысутнічачых былі майстра спорту СССР міжнароднага класа, каранны жыхар г.п.Гарадзея Аляксандр Сяргеявіч Хмяльніцкі, прадстаўнікі  эксперыментальнай базы "Свеклавічная" - галоўны аграном Яўген Вадзімавіч Саліта, намеснік дырэктара Кацярына Мікалаеўна Мархель.

Падчас семінара ішла размова аб захаваных гістарычных помніках архітэктуры гарадскога пасёлка, гісторыі іх з'яўлення, стварэнні новых помнікаў на месцы стыхійных пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 

Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка

18.04.2024

диалоговая площадка

«Безопасность каждый день»

Заозерская сельская библиотека провела диалоговую площадку «Безопасность каждый день» для учащихся 7 «Б» класса ГУО «Несвижская гимназия».

На мероприятие была приглашена инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Несвижского РОЧС – Бурнель Яна Валерьевна.

Были обсуждены важные аспекты обеспечения безопасности в повседневной жизни, участники диалоговой площадки активно отвечали на вопросы инспектора.

 

Заозерская сельская библиотека

13.04.2024

экскурс в прошлое к Международному дню освобождения

узников фашистских концлагерей

«Ад за колючей проволокой»

13 апреля в Ужанковской сельской библиотеке-клубе прошел экскурс в прошлое к Международному дню освобождения узников фашистских концлагерей «Ад за колючей проволокой».

Страшные факты и цифры жертв лагерей смерти не оставили равнодушными никого. Ребята с замиранием сердца слушали рассказ об ужасах, зверствах, которые учинили фашисты над людьми, как взрослыми, так и детьми, как их морили голодом, пытками, убивали в газовых камерах.

Мы не имеем право забывать тех, кто подвергся зверствам фашистов, кто был убит и замучен в лагерях смерти.

Присутствующие почтили память узников фашистских концлагерей минутой молчания.

 

Ужанковская сельская библиотека - клуб

11.04.2024

информационный час

«11 апреля - Международный день освобождения узников фашистских концлагерей»

В Затурьянской интегрированной сельской библиотеке прошел информационный час «11 апреля - Международный день освобождения узников фашистских концлагерей».

Юным школьникам рассказали о жестоком обращении фашистских карателей с советским населением, о безжалостном уничтожении ни в чем неповинных людей в годы Великой Отечественной войны.

Ребята сделали вывод, что мы не имеем права забывать о погибших. Очень важно помнить о стремлении человечества к взаимопониманию.

 

Затурьянская интегрированная сельская библиотека

11.04.2024

«Без срока давности. Страницы горькой памяти»

диалоговая площадка к Международному дню освобождения узников концлагерей и геноциду белорусского народа

во время Второй мировой войны

 

11.04.2024 Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо провела диалоговую площадку «без срока давности. Страницы горькой памяти». В мероприятии участвовали учащиеся 7-8 классов ГУО «Средняя школа №3 г.Несвижа». Перед ребятами выступила Т.М. Бирюкова - научный сотрудник ГУ «Несвижский историко-краеведческий музей».

В ходе мероприятия вниманию присутствующих были представлены презентации и видеоматериалы. Страшные факты и цифры жертв лагерей смерти не оставили равнодушными никого. Ребята с замиранием сердца слушали рассказ об ужасах, зверствах, которые учинили фашисты над людьми, как взрослыми, так и детьми, как их морили голодом, пытками, убивали в газовых камерах.

Татьяна Михайловна рассказала историю Несвижского гетто, подробнее остановилась на лагере смерти «Колдычево», в котором находились уроженцы Несвижского района, в том числе наш земляк, поэт, уроженец д.Солтановщина,  С.М. Новик-Пеюн.

Мы не имеем право забывать тех, кто подвергся зверствам фашистов, кто был убит и замучен в лагерях смерти.  Наш долг и обязанность – помнить о погибших, уважать уцелевших и снова подтвердить стремление человечества к взаимопониманию и справедливости.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

12.04.2024

импровизация к Международному дню авиации и космонавтики

«Касмічнае падарожжа па галактыцы ведаў»

12 апреля в Городейской горпоселковой детской библиотеке прошла импровизация к Международному дню авиации и космонавтики.

На мероприятия были приглашены дети, часто посещающие библиопродленку. Ребята разгадывали кроссворды, складывали по буквам названия планет, рисовали ракеты и даже провели физкультминутку.

Мероприятие прошло увлекательно и интересно.

 

Городейская горпоселковая детская библиотека

12.04.2024

информ-дайджест

«Безопасный интернет»

В рамках проекта «Несвижчина молодежная» в Сейловичской интегрированной сельской библиотеке прошел информ-дайджест «Безопасный интернет».

Целью мероприятия было обеспечение информационной безопасности учащихся, путем привития им навыков ответственного и безопасного поведения в современной информационно-телекоммуникационной среде.

В ходе встречи ребята изучили семь правил безопасности, которые надо соблюдать при работе в сети интернет.

Участникам были розданы памятки и буклеты «Ваша безопасность в интернете».

Сейловичская интегрированная сельская библиотека

10.04.2024

лекцыя ў рамках сумеснага праекта

Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

«Шляхам любові і вернасці, або

Некалькі слоў пра сапраўднае каханне»

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы падрыхтаваны цыкл сустрэч са святарамі Нясвіжскага благачыння, прысвечаных сям’і і шлюбу.  Адна з іх —  лекцыя «Шляхам любові і вернасці, або Некалькі слоў пра сапраўднае каханне» з удзелам намесніка благачыннага Нясвіжскага благачыння, клірыка храма Узнясення Гасподня іерэя Іаана Уханава адбылася ў рамках сумеснага праекта «Узыходжанне» бібліятэкі і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прапанаваная старшакласнікам школ горада  тэма  была цікавай для ўсіх без выключэння. айцец Іаан прасачыў этапы стварэння сям’і, пачынаючы ад моманту закаханасці, калі хлопец і дзяўчына лічаць сябе жаніхом і нявестай, затым мужам і жонкай, бацькам і маці.   Святар звярнуў увагу моладзі на тое, што Царква не прымае такую з’яву нашай рэчаіснасці як «грамадзянскі шлюб» і пажадаў слухачам, ссылаючыся на адну з кніг протаіерэя Іллі Шугаева, каб у іх жыцці ўсё склалася раз і на ўсё жыццё.

Айцец Іаан пашырыў фармат сустрэчы, выклікаўшы на размову і юных яе ўдзельнікаў. Ён запатыў пра прычыны, якія могуць быць падставай для стварэння сям’і і, выслухаўшы адказы юнакоў і дзяўчат, якія ўпэўнены, што адзіная прычына для ўступлення ў шлюб — каханне, патлумачыў, што  маладыя  людзі блытаюць каханне з закаханасцю.

—                       Часам адбываецца так, калі людзі ўступаюць у шлюб, каб пачаць самастойнае жыццё, адарвацца ад бацькоў, — працягнуў сваю думку бацюшка, —  але для таго, каб стаць самастойным, дастаткова ўладкавацца на добрую працу і знайсці, на прыклад, прыватную кватэру. Калі-нікалі ўступленне ў шлюб — гэта магчымасць выйсці з сям’і бацькоў, дзе не ўсё ладзіцца, нецэнзурная лексіка і гвалт супраць дзяцей сталі нормай. Трэба знайсці магчымасці выйсці з такой сям’і не прымаючы паспешлівых рашэнняў. Хтосьці разглядае стварэнне сям’і як паратунак ад адзіноты. Толькі гэта таксама памылка, бо калі ў такой сям’і не будзе паразумення паміж мужам і жонкай, то адчуванне адзіноты будзе яшчэ мацнейшым. Ёсць моманты, калі, хвалюючыся за тое, што сын доўга не можа знайсці сабе спадарожніцу жыцця, маці настойвае, каб хлопец хутчэй ажаніўся з дзяўчынай, якую яна выбрала сабе ў нявесткі. Гэта ўсё памылкі. Але адзіная сапраўдная прычына для ўступлення ў шлюб: спазнаць чужую прыроду. Мужчыне — жаночую, жанчыне — мужчынскую. І калі вы гатовы да гэтага, раскрыцца для мужа ці жонкі, любіць, нечым ахвяруючы, то тады вы на правільным шляху. Звычайна большая частка шлюбаў трымаецца на кімсьці адным, хто цягне, а другі проста знаходзіцца побач. Але муж і жонка павінны быць як коні ў адной запрэжцы. Калі  мы ўступаем у шлюб, то ноша, якая ззаду, вельмі вялікая. Трэба вельмі многа цягнуць. І калі мы гатовы ахвераваць дзеля іншага чалавека, то для нас гэта будзе вельмі карысна. Калі хтосьці не будзе траціць свае намаганні, на другога будзе ўскладзена непамерная ноша.

    Калі школьнікі прыслухаюцца  да мудрых слоў айца Іаана,  то будуць мець надзею на шчасце. У дадатак ніхто не павінен забывацца на храм і малітву, а таксама папаўняць свае веды, далучаючыся да мудрасці кніг духоўных. З гэтай прычыны кіраўнік праекта «Узыходжанне” Валянціна Шчарбакова прапанавала для прачытання кнігі на тэму абмеркавання з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы:  Канстанціна Зорына «Время обнимать и время уклоняться от объятий». «Гадания и привороты: рецепты несчастья» (складальнік Семянік Д.Г.). апавяданне Марыі Сараджышвілі  «Жаніцьба па благаславенні»,  кнігу Наталлі Раманавай-Сегень «Рецепт хорошего настроения», апавяданняў з «Книги о том и сём» нашага земляка, пісьменніка, драматурга Уладзіміра Пярцова “Божий промысел и трофейный велосипед фирмы «DIAMANT», «В пятницу, накануне праздника Пасхи». Куды могуць прывесці неабдуманыя жаданні, можна зразумець, прачытаўшы аповесць беларускага пісьменніка Івана Шамякіна «Ах, Міхаліна, Міхаліна».   Вывад з гэтага твора: не трэба разбураць тое, што падаравана Богам.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы